Самые актуальные новости:
Главная » Политика » Спецкорреспондент «Еврорадио»: Вся Украина уже разбирается в качестве военной амуниции, их ждут серьезные «разборки» с Министерством обороны

Спецкорреспондент «Еврорадио»: Вся Украина уже разбирается в качестве военной амуниции, их ждут серьезные «разборки» с Министерством обороны

Посчитать количество белорусов, которые прибыли в Украину для участия в боевых действиях на юго-востоке страны, невозможно: потому что есть белорусы и по паспорту, и по национальности, а есть белорусы по происхождению, но с украинским гражданством. Официальный Киев, с одной стороны, говорит, о том, что не вправе препятствовать белорусам и другим иностранным гражданам проявить свою гражданскую позицию, но с другой стороны, настаивает на том, что украинцы сами, без помощи сторонних участников должны добыть и отстоять свою независимость. Об этом TUT.BY рассказал специальный корреспондент "Еврорадио" Дмитрий Лукашук.

Советник главы МВД Украины: Мне не известно об участии белорусов в АТО >>> 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Открыть/cкачать видео (162.77 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Скачать аудио (20.60 МБ)

Насколько оправданно участие белорусов в российско-украинском конфликте? 

Калі гаварыць пра дабраахвотніцкі рух, то людзі проста адчуваюць, на чыім баку праўда, і хочуць змагацца. У дадзеным выпадку гэта брацкі народ, тэрыторыя, якая мяжуе з намі, шмат беларусаў маюць сваякоў ва Ўкраіне, чаму б за іх не змагацца? Хтосьці вырашыў, што гэта яго вайна, і ён мае маральнае права далучыцца да яе. Ніхто не можа забараніць чалавеку праявіць яго грамадзянскую пазіцыю, калі гэта не супярэчыць заканадаўству.

Сколько белорусов участвует в этом конфликте? Понятно, что и по одну, и по другую сторону есть наши соотечественники. Где их больше?

Безумоўна, больш іх па баку афіцыйнага Кіева. Але на дадзены момант нерэальна падлічыць дакладную колькасць. Ёсць беларусы – грамадзяне Беларусі і ёсць беларусы па пахожданні, але грамадзяне Ўкраіны ці якія маюць від на жыхарства. Беларусы бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі, некаторыя не хаваюць свайго імя і змагаюцца ў складзе батальёна “Данбас”. Ёсць беларускія прафесіянальныя вайскоўцы, якія з-за розных прычын звольніліся з узброеных сіл Беларусі і зараз як ваенныя спецыялісты бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі (АТА). Іх немагчыма прасачыць, пра іх ніхто не гаворыць. Ёсць фармаванне “Пагоня”, пра якое мала што вядома. Ніхто афіцыйна не назавае лічбы, каб не было палітычных ускладненняў.

Как вы оцениваете отношение официального Киева к белорусским добровольцам? Они вообще там нужны?

Юры Луцэнка, дарадца Пятра Парашэнкі, сказаў: “Я лічу, што ўкраінцы вельмі лёгка атрымалі незалежнасць, не цэняць яе. Ёсць магчымасць заплаціць пакутамі і крывёй за сваю незалежнасць, і яны павінны зрабіць гэта самастойна, без дапамогі любых дабраахвотнікаў з любой краіны”. Афіцыйныя ўлады кажуць з аднаго боку, што не могуць забараніць людзям праявіць грамадзянскую пазіцыю, а з другога, што ўкраінцы павінны зрабіць усё самі.

На сённяшні дзень ні аднаго замежніка афіцыйна не пасылаюць ваяваць, няглядзячы на тое, што яны там ваююць. Усё робіцца па іншых схемах.

Есть ли различия между белорусами, которые присоединились к конфликту на разных этапах?

Сяргей Кузін, генеральны дырэктар “Рускага радыё” ва Ўкраіне, казаў: калі пачаўся Майдан, мы ўсе радасна бегалі, а цалкам патушыла гэты радасны агонь смерць Міхася Жызнеўскага. Спачатку далучыліся беларусы, якія лічаць, што тое, што адбываецца ва Ўкраіне, і іх справа таксама. Потым пачалі далучацца з думкамі: там жа рускія, і мы дапаможам украінцам супраць рускіх. Першапачаткова да канфлікту далучаліся людзі, якія канкрэтна ведалі, што адбываецца, сувымяралі свае веды і магчымасці з тым, з чым ім давядзецца там сутыкнуцца. А зараз ідуць тыя, хто думаюць, што раз пагулялі ў пэйнтбол, дык справяцца і з сапраўдным аўтаматам пад кананаду мінамётнага абстрэлу. Недарэмна ў прыватных размовах афіцыйныя асобы Кіева кажуць, што дзякуюць беларусам за маральную падтрымку, але ім не патрэбна гарматнае мяса.

Слава Богу, в Беларусь не пришло еще ни одного "груза 200". Это свидетельство профессионализма белорусов, которые все-таки присутствуют в зоне АТО, либо заслуга украинских властей, которые этого не допускают?

У мяне ёсць звесткі, што беларусы загінулі падчас АТА. Мне не ўдалося атрымаць афіцыйнага пацверджання, ці гэта грамадзяне Беларусі ці беларусы, але грамадзяне Ўкраіны. Але месяц таму былі звесткі аб 12 загінулых этнічных беларусах.

В чем проблема получить официальное подтверждение?

Украінскія ўлады не хочуць даваць канкрэтныя звесткі. Я разумею палітычную падаплёку гэтага.

То есть официальное подтверждение этой информации может испортить отношения между официальным Киевом и Минском?

Калі гэта этнічныя беларусы, але грамадзяне Ўкраіны, гэта ніякім чынам не сапсуе адносіны. Другі момант, калі гэта грамадзяне Беларусі, якія запісаліся ў дабраахвотніцкі батальён. Але таксама людзі не атрымлівалі карт-бланша ад афіцыйных уладаў Украіны, і афіцыйны Кіеў чысты перад афіцыйным Мінскам. Ідзе вайна, і не ўсю інфармацыю можна даваць.

О создании добровольческого формирования "Погоня" громко заявил замглавы волынского облсовета Игорь Гузь. Официальные власти дистанцируются от отряда и говорят, что госструктуры Украины не имеют отношения к его созданию. По некоторой информации в Сети, несколько человек из этого формирования готовы отправиться в зону АТО. Но по другой информации, белорусов из отряда "Погоня" называют провокаторами. Как вы оцениваете ситуацию с этим формированием?

Ад іх адмяжоўваюцца не толькі афіцыйныя ўлады. Да іх насцярожана ставяцца людзі нават з неафіцыйных фармаванняў, напрыклад, у корпусе дабраахвотнікаў “Падольска січ”. Людзі, якія адказна ставяцца да сітуацыі, разумеюць, што трэба, каб на вайну не патрапілі непадрыхтаваныя людзі. Менавіта Сямёнчанкавы баталён “Данбас” апошнім часам прымае толькі спецыялістаў. Па-другое, людзі павінны разумець, што нельга парушаць заканадаўства Ўкраіны, якое забараняе замежным грамадзянам прымаць удзел у ваенных аперацыях на тэрыторыі Ўкраіны. Чалавека правяраюць, ці можа ён быць агентам, правяраецца яго "чысціня", веды, прафесіяналізм, потым стаіць пытанне легалізацыі. Калі чалавек будзе карысны, дамаўляюцца з камандзірамі батальёнаў, ці возьмуць яны да сабе спецыяліста. Потым падаюцца дакументы на від на жыхарства і дазвол на працу як мінімум на год-два. Афармленне займае ад аднаго да двух тыдняў. Пасля чалавек накіроўваецца ў прафесійны трэніровачны лагер, дзе пацвярджае ваенныя навыкі. Потым яму даецца накірунак на працу ў зону АТА. Гэта можа быць праца дызелістам, санітарам, поварам, кранаўшчыком, кіроўцам. Ніколі не накіроўваюць афіцыйна ваяваць.

Читайте также: Замглавы Волынского облсовета: около 100 белорусов хотят в "Погоню", им отказывают из-за подозрений в связях с КГБ >>> 

Сроки подготовки участников очень сжатые. У военных экспертов много сомнений, что за несколько месяцев можно подготовить квалифицированных специалистов, готовых к участию в боевых действиях. Это возможно?

Беларусы ёсць у батальёне “Данбас”, і ён добра спраўляецца з задачамі, якія перад ім пастаўлены. Сямён Сямёнчанка вельмі добра адгукаўся аб баявых, чалавечых, ваенных якасцях беларусаў. Значыць, спраўляюцца.

Чем, на ваш взгляд, закончится война на юго-востоке Украины?

Я не буду выказваць свае меркаванні. Тыя, хто знаходзіцца зараз там, не маюць ружовых акуляраў і разумеюць, што нават калі сама ваенная аперацыя працягнецца, можа, да новага года, сам канфлікт на Данбасе давядзецца расхлёбваць як мінімум год, а то і болей.

Вы общались с белорусами в зоне конфликта, с теми, кто был на Майдане, и теми, кто хочет участвовать в боевых действиях. Кто впечатлил вас больше всего и чем?

Людзей на Майдане трэба падзяліць на тых, хто быў падчас самых трагічных падзей, і тых, хто застаецца там да гэтага часу. Я размаўляў з беларусамі на Майдане, з тымі, хто ваюе у “Данбасе” альбо ў “Падольскай січы”, з тымі, хто прывозіць дапамогу байцам, якія знаходзяцца ў зоне АТА. Па маіх звестках, ёсць беларусы, падтрыхтаваныя ў адмысловых прафесійных лагерах памежнай службы Ўкраіны, якія зараз нясуць службу на мяжы. Усе яны ўразілі. Мы прывыклі чуць, што беларусы памяркоўныя, не любяць выказваць сваю пазіцыю. Аказваецца, беларусы здольныя актыўна праявіць сябе.

Что впечатлило в Киеве? Живет ли он войной на юго-востоке Украины? Или это для белорусов более волнующая тема, чем для киевлян?

Палова Кіева спакойна гаворыць па-руску, прычым паміж сабой на вуліцах. Кожны актыўны ўкраінец дапамагае арміі. Людзі збіраюць грошы ў калектыве і купляюць на іх каскі, бронекамізэлькі, прычым найлепшыя. Перад тым як купляць каскі, іх трэба "адстраляць" у спецыяльным ціры, дзе на іх выпрабоўваюць розную зброю. Такім чынам вызначаецца якасць амуніцыі. Адна мая знаёмая на сустрэчу са мной прывезла каску пасля "прыстрэла". Каска вытрымала кулю, але на ёй засталіся прагіны. Калі трапіць куля, металам, які прагінаеццца ўнутр, лёгка праб’е чэрап. Значыць гэтыя каскі ўжо не купляюць. Людзі адказна ставяцца да сітуацыі. Лепей заплаціць больш і купіць якасную рэч, якая ўратуе жыццё, чым зрабіць выгляд, што дапамог.

З аднаго боку ёсць злосць на Міністэрства абароны, якое не можа забяспечыць людзей у войску. Яны жывуць у не вельмі добрых умовах, у іх нічога няма. У чым яны прыехалі з дома, у тым і служаць на мяжы. Украінцы самі збіраюць мабілізаваных, каб яны не ехалі голыя. Я так разумею, разборкі з Міністэрствам абароны будуць вялікія. Але людзі кажуць, што разбяруцца потым, бо зараз трэба выйграць вайну. Дзеля таго каб гэта зрабіць, ім самім трэба забяспечыць сваіх хлопцаў усім неабходным.

Многие мои украинские собеседники высказывают мнение, что осенью станет очередной Майдан, но уже против Петра Порошенко.

Мае суразмоўцы таксама пра гэта кажуць. Прычым на Майдан прыйдуць людзі адразу з зоны АТА і можа нават прыедуць на БТР. Такі варыянт не выключаны. Гэта будзе залежыць ад таго, як будзе наладжана праца, ці здолеюць правесці рэформы. Украінскае грамадства не дапусціць, каб нічога не змянілася. Пакуль ад восені чакаюць не вельмі добрага, нават чарговай гадасці ад Расіі: больш жорсткі ўдзел Расіі ў канфліце на Данбасе ці што грамадства, разабраўшыся з тым, што на Данбасе, прад’явіць прэтэнзіі ўкраінскай уладзе.

Вернутся ли на родину те, кто сегодня участвует в военной операции на юго-востоке Украины? Чем для них это закончится?

Тыя, хто плануе кінуцца туды, павінны разумець, што, хутчэй за ўсё, гэта квіток у адзін канец. Не ў тым сэнсе, што іх чакае смерць, а у тым, што вяртанне будзе непрадказальным. Пра адказнасць трэба падумаць перш за ўсё тым, хто запісаўся ў “Пагоню”. Гузь говорыць, што яны будуць думаць, як легалізаваць іх. Гэта несур’ёзны падыход. Людзі вернуцца і пакажуць паперы, паводле якіх яны працавалі дызелістамі. Нават калі з боку сілавікоў гэтыя паперы здымуць пытанні, то з боку спецслужб – не. Калі чалавек вяртаецца з зоны канфлікта, ім у любым выпадку будуць цікавіцца спецслужбы, у якой бы краіне гэта ні было. Калі чалавек ведае, з якога боку браць аўтамат і класці ПЗР на плячо, яго не пакуінць па-за ўвагай. Перш чым вяртацца, трэба падумаць, ці бяспечна вяртацца. Атрымаўшы дазвол на часовае пражыванне і працу, людзі павінны разумець, што, хутчэй за ўсё, гэта зацягнецца. 

Источник: tut

Оставить комментарий