Самые актуальные новости:
Главная » Спорт » “Байцу ў вышыванцы” надалі званне «Заслужаны майстар спорту»

“Байцу ў вышыванцы” надалі званне «Заслужаны майстар спорту»

Сусветна вядомы беларускі тайбаксёр Дзмітрый Валент нарэшце атрымаў самае ганаровае спартовае званне ў нашай краіне. Такое ж маюць Домрачава, Азаранка і іншыя зоркі, паведамляе «Будзьма беларусамi!».

Фото: www.facebook.com/LSTRAdziennie

Уручэнне ў Палацы Незалежнасці праводзіў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

Фото: president.gov.by

«Насамрэч дакументы на гэтую ўзнагароду былі адпраўленыя два гады таму. Але яны недзе згубіліся. І вось з другой спробы званне я ўсё ж атрымаў. Лічу, што заслужана», — кажа Валент.

Многім заўзятарам баец запомніўся тым, што блізу года таму падчас прафесійнага двубою з тайцам выйшаў у рынг у беларускай вышыванцы. Тады ў першым раўндзе Дзмітрый атрымаў цяжкае рассячэнне, але здолеў працягнуць змаганне і эфектна накаўтаваў саперніка. Фота акрываўленай вышыванкі тады разышлося па многіх медыях.

Фота: Аляксандр Tarantino Ждановіч

«З тае пары я надзяваю вышыванку і за мяжой. Гэтым я паказваю, што я беларус і люблю сваю краіну. Людзям падабаецца, мне таксама», — сцісла тлумачыць баец.

Аднак Дзмітрый Валент — гэта не толькі патрыёт і медыйная асоба. «Заслужанага» ён атрымаў за тое, што неаднаразова перамагаў на камандных чэмпіянатах свету па муай-тай, у тым ліку ў верасні 2015 года. Таксама сёлета «Баец у вышыванцы» здабыў золата на сусветнай Універсіядзе.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Калі гаварыць пра так званыя прафесійныя двубоі, Дзмітрый таксама неаднойчы рабіўся чэмпіёнам планеты ў знаных і прэстыжных версіях: WKN, King of the Ring, WMC, WAKO Pro.

Карацей, Валент лічыцца байцом экстра-класу і мае шырокую міжнародную вядомасць.

Наступны буйны турнір, дзе выступіць «Баец у вышыванцы», павінен адбыцца да канца 2015 года. Гэта будзе фінальная чацвёрка прэстыжнага кітайскага прамоўшану Kunlun. У межах турніру Валенту хутчэй за ўсё давядзецца біцца з украінцам Артурам Кішэнкам — сусветнай легендай кікбоксінгу і К-1.

На той жа цырымоніі ўзнагароджвання званне «Заслужанага майстра спорту» атрымала і наша знакамітая гімнастка Меліціна Станюта, пра якую раней распавядаў праект «Байцоўскі ген».

Фото: president.gov.by

Меліціна, унучка легендарнай беларускай актрысы Стэфаніі Станюты, з’яўляецца лідарам нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыцы. Яна выдатна арыентуецца ў культуры ды мастацтве і свабодна дае інтэрв’ю на беларускай мове.


tut.by