Самые актуальные новости:
Главная » Политика » Меркаванне: Закон дазваляе адправіць беларускіх міратворцаў ва Украіну

Меркаванне: Закон дазваляе адправіць беларускіх міратворцаў ва Украіну

У інтэрв’ю каналу «Еўраньюс» беларускі прэзідэнт заявіў пра гатоўнасць даслаць беларускіх міратворцаў ва Украіну, калі «яго пра гэта папросяць». Гэтая заява адразу выклікала гарачыя дыскусіі як у экспертным асяроддзі, так і сярод беларускай апазіцыі, якія часта паўтараюць застарэлыя міфы. Ці могуць беларускія міратворцы на законнай аснове знаходзіцца ва Украіне, разважае старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў.
  На сённяшні дзень у беларускім заканадаўстве адсутнічае прамая забарона ўдзелу беларускіх узброеных сіл у баявых дзеяннях па-за межамі Беларусі. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, беларуская Канстытуцыя не ўтрымлівае такой забароны. Такога палажэння няма і ў законе «Пра Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь», у ім толькі адзначана, што «накіраванне ваеннаслужачых па-за межы Рэспублікі Беларусь для выканання міжнародных абавязкаў дзяржавы, удзелу ў баявых дзеяннях і міратворчых аперацыях здзяйсняецца ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь».
У лістападзе 2003 года быў прыняты закон «Пра парадак накіравання ваеннаслужачых, асобаў кіроўнага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, а таксама грамадзянскага персаналу па-за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі (№ 254-3)».
  Артыкул 2 гэтага закону ўтрымлівае вызначэнне дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі: «аперацыі па падтрыманні міра і іншыя меры, якія прадпрымаюцца Радай Бяспекі ААН у адпаведнасці са Статутам ААН, рэгіянальнымі міжнароднымі арганізацыямі, або ў межах рэгіянальных міжнародных арганізацыяў або пагадненняў Рэспублікі Беларусь, або на падставе двухбаковых і шматбаковых міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь, і якія не з’яўляюцца згодна Статуту ААН прымусовымі дзеяннямі», а таксама «міжнародныя прымусовыя дзеянні з выкарыстаннем узброеных сілаў, што здзяйсняюцца паводле рашэння Рады Бяспекі ААН, прынятаму ў адпаведнасці са Статутам ААН, для ліквідацыі пагрозы міру, парушэнняў міру або акта агрэсіі». Іншымі словамі, у адпаведнасці з гэтым законам беларускія вайскоўцы маюць права ўдзельнічаць у любых аперацыях па падтрыманні міру і ў прымусовых дзеяннях (баявых аперацыях), якія прадпрымаюцца згодна з рашэннем Рады бяспекі ААН.
  Што датычыць сіл і сродкаў для правядзення такіх аперацыяў, то ў 2005 годзе была сфармаваная міратворчая рота, якая зараз дыслакуецца ў Віцебску на базе 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады. Рота камплектуецца выключна з кантрактнікаў, якія праходзяць спецыяльнае навучанне, у тым ліку і за мяжой (Швейцарыя, Германія, Турцыя, Польшча і інш.), і рэгулярна ўдзельнічаюць у міратворчых вучэннях як пад эгідай АДКБ, гэтак і ў межах праграмы «Партнёрства дзеля міру» АПАД (NATO).
  Міратворчая рота — не адзінае падраздзяленне, якое вылучаецца Беларуссю для ўдзелу ў міратворчай дзейнасці. Ад нашай краіны ў межах PARP (працэс планавання і ацэнкі сілаў АПАД) таксама заяўлены: патрульны ўзвод, вайскова-транспартны самалёт Іл-76МД з двума экіпажамі і двума групамі наземных спецыялістаў, афіцэры ўзброеных сіл для працы ў шматнацыянальных штабах, група спецыялістаў-медыкаў (задзейнічаныя ў аперацыі ў Ліване), перасоўны шпіталь.
  Такім чынам, атрымліваецца наступная сітуацыя: наўпроставай заканадаўчай забароны на ўдзел беларускіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях па-за межамі Беларусі не існуе; за апошнія 10 год былі сфармаваныя нарматыўна-прававая база для ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у міратворчых аперацыях і адпаведныя падраздзяленні. Беларускае заканадаўства дазваляе праводзіць міратворчыя захады нізкай інтэнсіўнасці (ахова, патруляванне, праца на КПП, паліцэйскія функцыі) на тэрыторыі Украіны нават на падставе двухбаковай дамоўленасці з Кіевам. Калі ж гаворка пра аперацыі па прымусу да міру (баявыя дзеянні высокай інтэнсіўнасці), то тут абавязкова мусіць быць дазвол Рады бяспекі ААН.

Чытайце таксама:

В МИД Украины отвергли предложение Лукашенко ввести миротворческие войска >>>  

Понравилась запись? Поделись с другом!!!

Оставить комментарий